У буйных гарадах Польшчы 14 студзеня тысячы людзей выйшлі на маршы супраць нянавісці і гвалту і каб ушанаваць памяць Паўла Адамовіча, якога забілі падчас дабрачыннага мерапрыемства ў Гданьску. Некаторыя гродзенцы таксама смуткуюць, але да польскага консульства ніхто пакуль кветкі і лампадкі не нясе.
Напад на мэра Гданьска адбыўся падчас дабрачыннага мерапрыемства «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» 13 студзеня, падчас якога ў Польшчы штогод збіраюць сродкі на дапамогу медыцынскім установам. Акцыя, якая праходзіць ва ўсіх гарадах Польшчы, завяршаецца канцэртам. Падчас выступу Паўла Адамовіча на сцэну выбег 27-гадовы мужчына і ўдарыў яго нажом у вобласць сэрца. Мэр быў шпіталізаваны, перанёс 5-гадзінную аперацыю, але лекары не здолелі яго выратаваць.
Улады Польшчы аб’явілі ў Варшаве трохдзённую жалобу з 15 па 17 студзеня. Нацыянальная жалоба будзе абвешчаны ў дзень пахавання. Дзень пахавання абярэ сям’я Адамовіча.
Павел Адамовіч шырока вядомы і жыхарам постсавецкай прасторы. Ён пісаў блог па-руску для «Эхо Москвы», дапамагаў актывістам беларускай апазіцыі, у тым ліку прымаючы ў Гданьску студэнтаў, адлічаных у Беларусі па палітычных матывах.
Рэдакцыя выказвае спачуванні сям'і і блізкім Паўла Адамовіча.
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…
Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…
Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…
У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…