Амаль тысячу чалавек падпісалі петыцыю супраць захоўвання ядзерных адходаў у Беларусі

«Мы супраць захоўвання ядзерных адходаў у Беларусі»,— ​петыцыя з такой назвай з’явілася на пляцоўцы petitions.by. За першыя суткі пад ёй падпісаліся больш за 700 чалавек. Зварот будзе накіраваны ў міністэрствы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і энергетыкі, Палату прадстаўнікоў, піша Радыё Свабода.

Ініцыятары нагадваюць, што адпрацаванае ядзернае паліва з БелАЭС будзе захоўвацца ў Беларусі — гэта прапісана ў дамове паміж беларускім і расійскім урадамі.

«Уся стратэгія ў любым выпадку зводзіцца да таго, што адпрацаванае ядзернае паліва ў тым ці іншым выглядзе будзе вернута ў Беларусь», — адзначаецца ў петыцыі.

Паводле ініцыятараў петыцыі, варыянты рэалізацыі выглядаюць наступным чынам.

  • № 1. Накіраванне апрамяненай цеплавыводнай зборкі (адпрацаванага ядзернага паліва) з Беларускай АЭС на перапрацоўку ў Расію для працяглага захоўвання, але з вяртаннем высокаактыўных адходаў і іх пахаваннем ў Беларусі.
  • № 2. Накіраванне апрамяненай цеплавыводнай зборкі з Беларускай АЭС на перапрацоўку ў Расію з улікам працяглага «сухога» захоўвання адпрацаванага ядзернага паліва на тэрыторыі Беларусі.
  • № 3. Працяглае захоўванне апрамяненай цеплавыводнай зборкі на тэрыторыі Беларусі без адпраўкі ў Расію.

Як адзначаюць ініцыятары петыцыі, ніводзін з прапанаваных варыянтаў не можа засцерагчы ад трагічных наступстваў уздзеяньня «мірнага атаму».

«Мы катэгарычна супраць захоўвання адпрацаваных ядзерных адходаў на тэрыторыі нашай краіны. Беларусь — не сметніца радыёактыўных адходаў», — гаворыцца ў звароце.

Азнаёміцца са зместам экалагічнага дакладу, падрыхтаванага Дзяржаўнай навуковай установай «Сосны» сумесна з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі можна на сайце Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: