За некалькі гадзін знайшлі аўтамабіль і кіроўцу, які збіў пешахода і ўцёк з месца ДТЗ

ДАІ за суткі знайшлі кіроўцу, які на пешаходным пераходзе збіў жанчыну і з’ехаў. Наезд адбыўся ў шостай гадзіне раніцы 10 снежня на вуліцы Паўднёвай у Гродне, калі мясцовая жыхарка рухалася справа па ходзе руху аўтамабіля. Яе змясцілі ў лякарню, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пасля здзяйснення ДТЗ кіроўца з’ехаў у напрамку вуліцы Хімікаў. Пацярпелая і відавочцы не запомнілі ні рэгістрацыйнага знака, ні колеру машыны, ні яе мадэлі.

Дзякуючы прагляду запісаў з відэакамеры ДАІ ўсталявалі машыну, якая магла быць датычная да наезду, і асобу ўладальніка, які па месцы жыхарства адсутнічаў і перастаў выходзіць на сувязь. У Шчучынскім раёне яны выявілі «Шэўрале Ніву», якая засела ў кювеце каля вёскі Ішчална. Неўзабаве стаў даваць паказанні і яе кіроўца, які там адсутнічаў. Утрыманне алкаголю на момант агляду ў яго прыкладна ў шэсць разоў перавышала гранічна дапушчальнае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024