МАРГ: «Дыферэнцыяцыя не патрэбна». У гэтым годзе мы выйдзем на 100% кампенсацыі выдаткаў на электрычнасць

Фота: Pixabay.com

З 1 студзеня Савет міністраў зацвердзіў новыя тарыфы на электраэнергію для насельніцтва на 2019 г. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звяртае ўвагу, што дыферэнцыяцыя тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва ў залежнасці ад аб’ёмаў спажывання працягвае дзейнічаць. Аднак зусім хутка неабходнасці ў ёй ужо не будзе, паколькі субсідыруемыя тарыфы па ўзроўні наблізіліся да эканамічна абгрунтаваных, піша TUT.BY.

Дыферэнцыяцыя тарыфаў па аб’ёмах спажывання ўстаноўлена пастановай Саўміна яшчэ ў чэрвені 2014 года. Згодна з дакументам аб’ёмы электраэнергіі, спажытай ў рамках ліміту, – 150 кВт * г для кватэр з газавымі плітамі і 250 кВт * г для кватэр з электраплітамі, аплачваюцца па субсідыруемым тарыфе. А перавышэнне гэтых аб’ёмаў – з ужываннем павышаючых каэфіцыентаў, але не вышэй эканамічна абгрунтаванага тарыфу.

— Змены ў пастанову № 571 у частцы адмены дыферэнцыяцыі тарыфаў па аб’ёмах спажывання на дадзены момант не прынятыя, – камэнтуюць у МАРГ. – Зараз адпаведныя змены ў дакументы падрыхтаваны, узгоднены з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Савет міністраў.

Варта нагадаць, што тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2019 г. устаноўлены з захаваннем асноўнага прынцыпу: рост плацяжу па тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні паслуг не павінен павялічыцца больш чым на 5 долараў у эквіваленце.

У ведамстве сказалі, што у 2018 годзе па большасці жыллёва-камунальных паслуг тарыфамі дасягнуты 100%-ны ўзровень кампенсацыі сярэдніх па рэспубліцы затрат на іх аказанне. Асноўнае размеркаванне пяцідоларавага павышэння тарыфаў накіравана на электраэнергію і газ для падрыхтоўкі ежы.

У 2019 годзе субсідыруемы тарыф на электраэнергію для кватэр з электраплітой складзе 0,1484 рубля за кВт * г. У мінулым годзе ён быў 0,1218 рубля. А для кватэр з газавымі плітамі тарыф складае 0,1746 рубля за кВт * г. Да гэтага мы плацілі па тарыфе 0,1433 рубля.

– Абранае павышэнне тарыфаў забяспечвае выхад у 2019 годзе на такі ўзровень кампенсацыі затрат па гэтых паслугах, – растлумачылі ў міністэрстве. – У выніку субсідыруемы дзяржавай тарыф наблізіўся да эканамічна абгрунтаванага. Напрыклад, субсідыруюемы тарыф, устаноўлены на ўзроўні сярэднегадавых выдаткаў, гэта уключаючы ГДВ, для кватэр з газавымі плітамі складае 0,1746 рубля за кВт * г, а эканамічна абгрунтаваны – 0,1921 рубля за кВт * г. Такім чынам фактычна губляецца неабходнасць у дыферэнцыяцыі тарыфаў па аб’ёмах спажывання.

Пасля адмены дыферэнцыяцыі тарыфаў у залежнасці ад аб’ёмаў спажывання усе хатнія гаспадаркі будуць аплачваць электраэнергію па субсідыруемых тарыфах, незалежна ад аб’ёмаў спажывання, а эканамічна абгрунтаваны тарыф будзе прымяняцца толькі ў асобных выпадках. Да прыкладу, пры наяўнасці ва уласнікаў некалькіх жылых памяшканняў, у якіх ніхто не зарэгістраваны.

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: