«Горад адзін, успаміны розныя». Прэзентацыя кнігі пра даўні Гродна

16 студзеня, а 19:00 сучасныя гродзенцы пачуюць пра 16 гісторый гродзенцаў-старажылаў - якім быў іх, даўні Гродна, якога мы ўжо не пабачым. Вядомы многім журналіст-раварыст Руслан Кулевіч выдаў кнігу, складзеную з успамінаў жыхароў горада, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў 1930−40-я. Прэзентацыя кнігі, сустрэча з аўтарам і героямі адбудзецца ў «Цэнтры гарадскога жыцця» (Кірава, 3). Там жа можна будзе набыць кнігу.

Гэтае пакаленне — апошнія сведкі горада, які змяніўся назаўсёды. У кнізе змешчаныя 16 гісторый-успамінаў і больш за 30 старых фотаздымкаў з прыватных архіваў гродзенцаў. На іх можна пабачыць даўнія краявіды, старую моду, гарадскую штодзённасць падчас некалькіх акупацый Гродна рознымі ўладамі.

[irp posts="100 518″ name="Падарунак да Новага году: выйшла з друку кніга Руслана Кулевіча, першыя асобнікі атрымалі героі"]

Больш за год журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч збіраў успаміны пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны перыяд і ў час Другой сусветнай вайны. З гэтых размоў паўстаў цыкл артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне. Усе запісы размоў прайшлі рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна.

Гэта кніга — адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад даваенных часоў і гадоў акупацыі. Герояў, якія маглі б пра тыя падзеі расказаць, робіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год-два такую ж кнігу напісаць не атрымаецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024