Кот уратаваў гаспадара ад гібелі ў пажары

Увечары 8 студзеня шчучынскія выратавальнікі выязджалі на пажар у вёску Корсакі. На месцы здарэння яны заспелі адкрытае гарэнне даху жылога дома, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. Гаспадар не пацярпеў, дзякуючы кату.

Высветлілася, што 32-гадовы мужчына жыве адзін, нідзе не працуе. Як распавёў сам гаспадар, вечарам ён пакурыў, затушыў недакурак у попельніцы і лёг спаць. Праз некаторы час прачнуўся ад таго, што кот драпае яму твар. У гэты ж час у дзверы ўжо стукала суседка, якая звярнула ўвагу на дым. Пакінуць дом праз дзверы было ўжо немагчыма, веранду ахапіў агонь. Прыйшлося выбірацца праз акно.

Крыху больш за паўгадзіны пайшло на барацьбу з полымем. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, закураныя сцены. Людзі не пацярпелі. Ёсць здагадка, што ўзгаранне магло адбыцца праз кароткае замыканне электраправодкі. Некаторы час пагарэльцу давядзецца пажыць у прыяцеля ў суседняй вёсцы.

[irp posts="74 872″ name="Выйшаў фотаальбом з гісторыяй пажарнай службы Гродзеншчыны"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024