Сёння мы з вамі адзначаем свята прышэсця на зямлю Нашага Збавіцеля Іісуса Хрыста. Мы радуемся разам з пастухамі, якія прыйшлі да пячоры, каб пакланіцца Нованароджанаму Дзіцятку. Разам з ангеламі мы спяваем: «Слава ў вышніх Богу!» Таксама гэты дзень з’яўляецца радасным сямейным святам. Але важна, каб за мітуснёй падрыхтоўкі мы ўбачылі Таго, Хто «стаў чалавекам дзеля нас і дзеля нашага збаўлення».
І яшчэ гэтае свята гаворыць пра тое, наколькі Бог давярае нам. Бездапаможнае дзіцятка аддаецца ў рукі зусім юнай Дзевы і яе састарэлага абручніка Іосіфа. Разам з імі Ён уцякае ў Егіпет і адтуль вяртаецца ў зямлю Ізраілеву. «Немачнае Божае становіцца мацнейшым, чым моцнае чалавечае». Вось гэтай моцы Божай у Нованароджаным Збавіцелю я жадаю і ўсім нам.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…