Навіны

Куды зніклі старадаўнія балконы на Гараднічанскай?

Рэканструкцыя дома па вуліцы Гараднічанскай, 23 пачалася ў верасні 2018 года. Уласнік плануе за год зрабіць з яго адміністрацыйны аб’ект з кафэ. Нядаўна з дома зніклі літыя балконы — краязнаўцы спалохаліся, што назаўсёды.

Старадаўнія балконы маюць вялікую цану. За апошнія 10 гадоў такія балконы бясследна знікалі з закінутых дамоў на вуліцах Свярдлова і Кірава: выкраданні так і не былі раскрытыя. У доме на Гараднічанскай распавялі Hrodna.life, што гараджанам і аматарам гісторыі турбавацца не варта — балконы проста на рамонце і пасля рэканструкцыі будынка іх павесяць назад.

«Пра каштоўнасць чыгунных гаўбцоў, якім ужо больш за 100 гадоў, мы цудоўна ведаем, — распавядае кіраўнік будаўнічых работ Іван. — Канструкцыі разабралі па секцыях і павезлі на аднаўленне. Цяпер іх чысцяць і фарбуюць. Пасля рамонту ўсё павесім назад».

Вядома, што на будынку па Гараднічанскай, 23 віселі тры балконы. Адзін з іх, які выходзіў на двор, прапаў бясследна яшчэ некалькі гадоў таму. Уласнік звяртаўся ў міліцыю — нікога не знайшлі.

Згодна з праектам у 2019 годзе рэканструкцыю дома плануюць скончыць. У будучыні там будзе адміністрацыйны будынак з кафэ на першым паверсе.

Даведка

Вядома, што дом № 23 па Гараднічанскай быў пабудаваны ў стылі эклектыкі ў 1890 годзе. У 1930-х гадах дом належаў сям'і Аўгусевіч, якая здавала там кватэры. У 1944 г. у будынку размяшчаўся хоспіс пры Фарным касцёле, у 50-я гады — дом інвалідаў, а пасля паліклініка Гродзенскага раёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024