МНС: беларусы могуць спакойна хадзіць у гандлёвыя цэнтры, не асцерагаючыся, што на іх упадзе столь

Пасля абвалу столі ў сталічным ГЦ «Арэна Сіці» было праверана каля 1000 гандлёвых цэнтраў па ўсёй Беларусі. Недахопы знайшлі ў 5% з іх, але і яны ўжо ліквідаваны, піша «Вячэрні Гродна».

Праверка гіпсакардонных канструкцый праводзілася з 19 лістапада мінулага года. Яе мэтай было не дапусьціць НЗ, аналагічных таму, якое адбылося ў «Арэна Сіці». Усяго было абследавана каля 1000 гандлёва-забаўляльных цэнтраў.

Як распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі, у большасці выпадкаў гаворка ідзе пра дэфекты, якія ўзніклі пры эксплуатацыі даху. То бок вада, якая паступала на верхнія паверхі. І ўсе гэтыя парушэнні былі ліквідаваныя ўласнікамі будынкаў непасрэдна падчас гэтага абследавання або на працягу некалькіх дзён пасля. Цяпер беларусы могуць спакойна хадзіць у гандлёвыя цэнтры, не асцерагаючыся, што на іх упадзе столь, дадаў Навіцкі.

Нагадаем, інцыдэнт у сталічным гандлёвым цэнтры «Арэна Сіці» адбыўся ў панядзелак, 12 лістапада. У выніку абвальвання столі на плошчы 150 «квадратаў» пацярпела 24-гадовая прадаўшчыца кветкавага павільёна, аднак атрыманыя траўмы былі несур’ёзныя — лекары хутка адпусцілі дзяўчыну дадому.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024