Для ровараў і электрамабіляў. На беларускіх дарогах з’явяцца новыя дарожныя знакі

На пешаходных пераходах каля школ, дзіцячых садоў і дзіцячых устаноў аховы здароўя асабовым бокам да пешаходаў будзе размяшчацца знак «Мама з дзіцем». З 1 студзеня ўступілі ў сілу змены ў СТБ 1300−2014 «Тэхнічныя сродкі дарожнага руху. Правілы прымянення», піша «Вячэрні Гродна».

Унесены змены, якія рэгулююць спрэчкі паміж веласіпедыстамі і пешаходамі.

Для абазначэння населеных пунктаў сельскага тыпу, акрамя аграгарадкоў, павінны прымяняцца знакі 5.22.1.

Дапоўнены СТБ знакамі аб платных дарогах.

З’явіліся знакі АЗС са станцыямі для зарадкі электрааўтамабіляў.

На участках з абмежаваннем максімальнай хуткасці 20 кіламетраў у гадзіну (у жылых зонах і дварах) знак 1.16.1 «Штучная няроўнасць» можна не ўсталёўваць і адпаведную разметку не наносіць.

СТБ дапоўнены і раздзелам «Дарожныя люстэркі», якія могуць ўсталёўвацца на участках дарог з адлегласцю падоўжнай і папярочнай бачнасці менш нарматыву, паведамляе ABW.by.

Акрамя таго, цяпер знак RADAR (1.36 «Кантроль рэжыму руху») павінен усталёўвацца ў месцах эксплуатацыі камер фота- і кінафіксацыі, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме. Знак павінен ўсталёўвацца па-за населеным пункта на адлегласці 150−300 метраў камеры, у населеных пунктах — на адлегласці 50−100 метраў.

У месцах эксплуатацыі камер прадугледжана ўстаноўка пастаянных дарожных знакаў, у месцах прымянення мабільных камер — часовых на пераносных стойках. На участках дарог з раздзяляльнай паласой знак будуць дубляваць на раздзяляльнай паласе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024