У Мінску каля бара на Зыбіцкай загінуў мінчук. Затрымалі жыхара Гродна

28-гадовы жыхар Гродна быў затрыманы па падазрэнні ў прычыненні смерці па неасцярожнасці 46-гадоваму мінчаніну, пішуць naviny.by.

Чарговае надзвычайнае здарэнне адбылося на вядомай сваімі забаўляльных ўстановамі вуліцы Зыбіцкай у беларускай сталіцы — у выніку бойкі памёр мужчына.

Як паведамілі сталічныя праваахоўнікі, прыкладна ў паўшостай раніцы 31 снежня паміж гасцямі ў адным з бараў кампаніямі ўзнік канфлікт.

Адзін з мужчын захацеў станцаваць на стале, на што атрымаў заўвагу ад 46-гадовага мінчука. Гэта не спадабалася «танцору» і яго кампаніі.

«Разруліць сітуацыю» вырашылі на вуліцы, дзе мінчанін атрымаў тры ўдары ў галаву. «Хуткая», якая прыехала па выкліку, толькі канстатавала смерць.

Сталічныя аператыўнікі па гарачых слядах змаглі затрымаць падазраванага. У міліцыі паведамілі, што раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Юліі Ганчаровай, на дадзены момант ён адпушчаны пад абавязацельства аб яўцы.

Прызначаная экспертыза павінна ўсталяваць дакладную прычыну смерці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024