У навагоднюю ноч грамадскі транспарт у Гродне будзе вазіць пасажыраў да 5-й раніцы, а цэнтр часткова перакрыюць

Дабрацца ў цэнтр і вярнуцца назад гараджане змогуць з любога мікрараёна. З гадзіны ночы да пяці раніцы будуць хадзіць некаторыя тралейбусы і аўтобусы, піша «Перспектыва».

«Аператар пасажырскіх перавозак» паведаміў, што з гадзіны ночы да пяці раніцы на лінію выйдуць тралейбусныя маршруты № 3 «Фарты — вуліца Пераможная», № 7 «Політэхнічны каледж — вуліца Маладзёжная», № 13 «Фолюш — вуліца Пераможная», № 16 «Хімвалакно» — вуліца Маладзёжная", № 17 «Дзевятоўка — дзіцячая бальніца», № 18 «КСМ — вуліца Маладзёжная» і № 19 «Дзевятоўка — шпіталь». Перавозку пасажыраў таксама будуць ажыццяўляць 11 аўтобусных маршрутаў - №№ 1, 3, 6, 8, 15, 17, 20, 21, 26, 41 і 47. Расклад размешчаны на сайтах ГП «Аператар пасажырскіх перавозак» і ААТ «Аўтобусны парк г. Гродна «.

Праўда, у сувязі са святочнымі гуляннямі ля галоўнай ёлкі з 22.30 31 снежня да 4.30 1 студзеня будзе закрыты рух у цэнтры для асабістага транспарту, з 0.35 да 4.30 — для грамадскага, таму гарадскі транспарт паедзе ў аб’езд. Будзе часова забаронены рух па вуліцах Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. 17 верасня да вул. Сацыялістычнай), Сацыялістычнай (ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава), Ажэшка (ад вул. Леніна да вул. Дзяржынскага), пл. А. Тызенгаўза, а таксама па вуліцы Максіма Горкага (ад вул. Міцкевіча да пл. А. Тызенгаўза).

Пасля 5:00 да 09:30 грамадскі транспарт паедзе ў рэжыме выхаднога дня. Таксама з 22:30 гадзін 31 снежня да 0:35 1 студзеня часова адменяць прыпынкі «Парк Жылібера» і «Тэатр лялек» на вуліцы Дзяржынскага, піша «Вячэрні Гродна».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024