«Нёман» з буйным лікам абыграў «Гомель»

Падапечныя Сяргея Пушкова 27 снежня на выездзе з буйным лікам абыгралі «Гомель». «Нёман» закінуў суперніку пяць безадказных шайб.

У Гомелі ў гродзенцаў атрымлівалася ўсё і нават большасць, якая ў апошніх матчах не рэалізоўвалася.

«Гомель» — «Нёман» 0:5 (0:1, 0:2, 0:2)

галы:
04:55 0:1 — Баярчук (А.Маляўка, С.Маляўка, — бол.)
21:13 0:2 — Кіслы (Рэмезаў, Елісеенка)
32:09 0:3 — Кіслы (Скурыхін, Рэмезаў)
43:59 0:4 — Савінаў (Кіслы, Рэмезаў, — бол.)
51:02 0:5 — Крыскін (Кіслы, Рэмезаў, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля перамогі над «Гомелем»:

— Вядома, можна застацца задаволеным такім матчам, задаволеным і вынікам. Добра правялі гульню ў атацы, асабліва тое, што не атрымлівалася ў апошніх гульнях, а менавіта ствараць даволі шмат момантаў. Засталіся задаволеныя тым, што большасць, нарэшце, спрацавала сёння добра. Матч мне спадабаўся тым, што хлопцы вельмі добра рухаліся, гаспадары трохі больш усё-такі гулялі ад абароны, але вельмі выдатна контратакавалі, у іх было дастаткова момантаў, каб забіць. Лік, у прынцыпе, не па гульні, яны стваралі шмат момантаў, дзе можна было забіць, добрыя моманты таксама стваралі на контратаках. Але мы адстаялі вароты, прыемна, што Трус на «нуль» сыграў. Іх з перамогай.

Апошні афіцыйны матч у гэтым годзе «Нёман» правядзе ў Жлобіне 29 снежня і сустрэнецца там з «Металургам». А праз дзень чырвона-чорныя правядуць у Гродне дабрачынны матч, куды запрашаюць усіх жадаючых.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024