Глядзіце, як выглядае навагодні Гродна з вышыні

Сяргей Марозаў падняў квадракоптэр у неба і праляцеў над многімі гарадскімі аб’ектамі. «Сапраўдным адкрыццём для мяне была ілюмінацыя ад „Вадаканала“. Сцэнай каля ўпрыгожанай вышкі і завяршыў відэа. Таксама хачу адзначыць завод „Белкард“, дзе таксама вельмі ўдала аформілі галоўны будынак і цэхі, прадпрыемства відаць з усіх бакоў», — распавядае аўтар.

— Каб знайсці ўсе гэтыя месцы, прыйшлося добранька параспытваць знаёмых, а потым узяцца за справу. Гродна сёлета апынуўся незвычайна прыгожы. Каб усе засняць, здымаў 9 начэй. У выніку з двух гадзін відэа зрабіў 2 хвіліны. Гэта быў самы складаны момант, шмат прыгожых сцэн прыйшлося прыбраць, — распавядае AutoGrodno.by Сяргей Марозаў. — Некалькі разоў квадракоптэр ледзь не разбіўся, бо ноччу сярод такой стракатай ілюмінацыі ён папросту губляўся з-пад увагі і парачка момантаў з пасадкай была небяспечнай.

Сяргей адзначыў, што доўга шукаў музыку для навагодняга відэа, а ў апошні момант пачуў прыдатную кампазіцыю па гродзенскім радыё і справа пайшла.

Падзяліцца
Меткі: відэасвяты

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024