У выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце абвінавацілі трох кіраўнікоў

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы пра лютаўскае здарэнне на Скідзельскім цукровым камбінаце, дзе праз выбух пылапаветранай сумесі загінулі чатыры працаўніцы. Галоўнаму інжынеру прадпрыемства, начальніку цэха гатовай прадукцыі і яго намесніку прад’яўленыя абвінавачванні ў службовым нядбальстве, піша telegraf.by.

Уначы 25 лютага падчас транспартавання цукру па галерэі, якая злучае склад і галоўны вытворчы корпус — раптам адбыўся выбух узважанага ў паветры цукровага пылу. Пяць працаўніц прадпрыемства з рознымі траўмамі шпіталізавалі. Выжыць атрымалася толькі адной кабеце, астатнія ў сакавіку памерлі. Жанчына, што выжыла, праходзіла доўгае лячэнне ў шпіталі і стала інвалідам.
На месцы здарэння. Фота Следчага камітэта

Крымінальная справа перададзена пракурору для накріравання ў суд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024