Будаўнікам падымуць зарплаты, каб не з’язджалі з краіны

Зарплаты будаўнікоў у Беларусі вырастуць з 1 студзеня 2019 года, піша БелТА.

Адпаведная пастанова Міністэрства архітэктуры і будавання «Пра ўсталяванне цаны чалавека-гадзіны працоўных-будаўнікоў чацвёртага разраду» падпісана і набудзе моц з 1 студзеня 2019 года, паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Паводле дакумента, цана чалавека-гадзіны працоўнага чацвёртага разраду павялічваецца да 7,03 бел. руб. пры выкананні пусканаладкавых працаў і да 8,15 бел. руб. пры выкананні будаўніча-мантажных працаў.

«Новы ровень цаны чалавека-гадзіны дазволіць забяспечыць годны заробак высокакваліфікаваным працоўным будаўнікам, а таксама выключыць фармаванне заробку па рэгіянальнай прыкмеце», — пракаментавалі ў міністэрстве. Гэтай мерай таксама хочуць наблізіць ровень зарплаты будаўнікоў у Беларусі да роўня ў суседніх краінах.

«Пры падвышэнні на 35% цаны чалавека-гадзіны працоўнага чацвёртага разраду да роўня 8,15 руб. у цэлым па рэспубліцы ровень каштарыснай заробнай платы працоўнага чацвёртага разраду складзе 1 369,2 руб.», — паведамілі ў Мінбудархітэктуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024