Віншаванне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на святы Божага Нараджэння і Новы год

Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч скіраваў вернікам віншаванні з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння і Новага 2019 года.

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія дыяцэзіяне!

«Абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народа, бо нарадзіўся вам у горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан»(пар. Лк 2, 10−11).

Гэтымі словамі анёл Пана паведаміў бэтлеемскім пастухам радасную навіну пра Божае Нараджэнне. Яны адразу пакінулі свае статкі і паспяшаліся ў горад Давіда, дзе знайшлі Марыю, Юзафа і Немаўля, якое ляжала ў яслях. Менавіта такім чынам, надзвычай простым, убогім і пакорным, пажадаў Бог аб’явіць людзям вялікую таямніцу: з любові да нас Сын Божы стаўся чалавекам і пасяліўся сярод свайго народа як Эмануэль — Бог з намі.

Кожны год святы Божага Нараджэння нагадваюць нам пра тое, што Езус Хрыстус ёсць і застаецца з намі назаўсёды, праз усе дні, ажно да сканчэння свету.

Няхай радаснае ўсведамленне таго, што Пан з намі, сагрэе нашыя сэрцы, няхай напоўніць іх мірам і радасцю, надзеяй і даверам, дабрынёй і чуласцю да бліжніх.

Няхай поўная любові прысутнасць Сына Божага пераменіць нашыя сем'і і супольнасці, да якіх належым, месцы вучобы і працы, парафіі і ўсё грамадства.

Няхай блізкасць Езуса Хрыста адчуюць асабліва тыя, чыя вера і надзея пастаўлены на выпрабаванне па прычыне хваробы, самотнасці, беднасці, выключэння, адсутнасці перспектыў на будучыню, якогасьці іншага цярпення фізічнага або духоўнага.

Няхай адарацыя Дзіцяткі Езуса ў бэтлеемскай стаенцы ўзбудзіць у нас прагненне ўчыніць усё, што ў нашай моцы, каб радасць Божага Нараджэння дасягнула кожнага чалавека добрай волі, каб суцішыла кожны боль і вылечыла ўсе раны чалавечых сэрцаў.

Жадаю кожнаму з вас, дарагія браты і сёстры, поўных радасці і міру, згоды духа і ўзаемнай дабрыні святаў Божага Нараджэння.

Памятаю пра вас у малітве і прашу, каб Нованароджаны Збаўца адорваў вас сваім благаслаўленнем, добрым здароўем, дабрабытам і шчодрасцю ўсялякіх ласкаў у новым 2019 годзе Пана.

Вясёлых святаў!

Aляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Гродна, Божае Нараджэнне 2018 г.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024