Навіны

Каманда Hrodna.life перамагла ў калядным інтэлектуальным турніры ад «Грамадзянскага форуму»

Каманды «ВелаГродна», Універсітэта Залатога Веку, Экаманіторынга, Hrodna.life і зборная каманда грамадскіх ініцыятыў Гродна спаборнічалі ў перадсвяточным паблік-квізе. «Калядны НеМо» прайшоў 22 снежня ўвечары ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Што такое НеМо?

Гэта паблік-квіз, які спалучае ў сабе пытанні з самых розных сфер: ад апошніх навін да музычных і відэа-пытанняў. Акрамя таго, гэта магчымасць карысна і весела правесці час, бо мэтай турніру з’яўляюцца нефармальныя зносіны паміж гарадскімі актывістамі, сябрамі НДА і проста прыхільнікамі інтэлектуальных гульняў.

Арганізатар гульні - «Грамадзянскі форум». Гэта рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя з дваццацігадовай гісторыяй.

Адрыў усяго некалькі балаў

Цягам больш чым 10 тураў лідэары мяняліся, але ў выніку з невялікім адрывам перамагла каманда рэдакцыі Hrodna.life. На другім месцы апынулася каманда Універсітэта Залатога Веку.

Пытанні квіза былі прысвечаны апошнім навінам, крэатыўнай рэкламе, кіно, музыцы, брытанскім навукоўцам, космасу, дзівацтвам краін свету і многім іншым тэмам.

Асаблівасць гэтага НеМа — тое, што на працягу двух дзён ён праходзіў у трох гарадах. Можна сказаць, гэта быў сінхронны турнір.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024