Горад

У сеціве з’явіўся магчымы варыянт рэканструкцыі гасцініцы «Беларусь»

У групе «Типичный гродненец» у Вконтакте выклалі магчымыя варыянты рэканструкцыі гасцініцы «Беларусь» у Гродне. Невыключана, што менавіта гэты варыянт будзе рэалізаваны ўласнікам будынка.

Нагадаем, роўна год таму гасцініцу «Беларусь» гарадскія ўлады прадалі за 2 мільёны долараў. Новым уладальнікам будынка сталі бізнесоўцы з Баранавічаў, якія выкупілі акцыі гродзенскага прадпрыемства ААТ «Гасцінічная гаспадарка». Бізнесоўцы займаюцца інвеставаннем у розныя аб’екты па ўсёй Беларусі, у тым ліку і гасцінічныя.

Ці будзе рэалізаваны менавіта гэты варыянт рэканструкцыі яшчэ невядома, адзначыў галоўны архітэктар Гродна Дзмітрый Вабішчэвіч.

«Праект гасцініцы „Беларусь“ яшчэ не ўзгоднены, ён у стадыі распрацоўкі. Асабіста мне іншы варыянт дасылалі, гэты я яшчэ не бачыў».

Па ўмовах таргоў гасцініца «Беларусь» мінімум на 5 гадоў захавае гасцінічны профіль. Акрамя таго, у бліжэйшыя 3 гады ў рэканструкцыю новым гаспадарам трэба ўкласці не менш за 1 мільёна долараў і захаваць не менш за 40 працоўных месцаў.

Даведка

Гасцініца «Беларусь» была пабудавана ў 1968 годзе і тады была самай вялікай у Гродне. У ёй 188 нумароў на 242 месцы. Некалькі гадоў таму правялі мадэрнізацыю на некалькіх паверхах. Рэстаран з-за забароны санэпідслужбы закрылі ў снежні 2012. Яго трэба цалкам мадэрнізаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024