«Карона», якая заменіць АЛМІ на праспекце Касманаўтаў, набірае персанал — якія заробкі прапануюць і калі адкрыццё?

Работа па пераабсталяванні першага ў Гродне будынка былога АЛМІ на праспекце Касманаўтаў у новы гіпермаркет «Карона» працягваецца. Нягледзячы на ​​тое, што ўнутры крамы яшчэ трэба будзе нямала папрацаваць, падбор супрацоўнікаў ідзе поўным ходам, піша «Вячэрні Гродна».

Хто патрэбны?

На днях на будынку былога АЛМІ з’явіліся дзве фірмовыя «каронаўскія» расцяжкі, дзе ўсе жадаючыя запрашаюцца на працу. Як нам распавялі ў аддзеле кадраў, адкрыццё «Кароны» на праспекце Касманаўтаў запланавана на люты.

Сярод работнікаў патрабуюцца прадаўцы — спецыяліст 4-га разраду атрымае пры графіцы «два праз два» 530 рублёў; грузчыкам абяцаюць 539 рублёў пры тым жа графіку. Акрамя таго, запрашаюцца і вознікі калясак.

Персанал для будучага гіпермаркета маюць намер працаўладкаваць зараз, і да адкрыцця яны будуць працаваць у гіпермаркеце «Карона» на праспекце Янкі Купалы, дадалі ў аддзеле кадраў.

Што ўнутры былога АЛМІ?

Унутры крамы ідуць будаўнічыя работы. Праз шкляныя дзверы прыкметна, што ўжо ўсталяваныя металічныя слупкі ля касаў. Ідэнтычныя змантаваныя і ў ГЦ на праспекце Янкі Купалы. Экстэр’ер гіпермаркета цалкам пазбавіўся атрыбутаў АЛМІ.

Нагадаем, гіпермаркет АЛМІ зачыніўся 10 верасня гэтага года. Першапачаткова планавалася, што яго чакае рэканструкцыя пад канцэптуальна новы брэнд INTERSPAR, уладальнікам якога з’яўляўся ўласнік АЛМІ - ЗАТ «Юніфуд». Аднак неўзабаве стала вядома, што гіпермаркет выкупляе СТАА «Тытунь-Інвест», якая валодае гандлёвымі маркамі «Карона» і «Карона Тэхна».

Даведка

Гандлёвая сетка «Карона» дзейнічае з 2006 года, уключае 12 гандлёвых цэнтраў і 38 крам у Мінску, Брэсце, Бабруйску, Віцебску, Барысаве, Салігорску, Горадні, Баранавічах. У сетку ўваходзяць больш за дзесяць крам «Карона Тэхна». Ва ўласнасці ЗАТ «Юніфуд» звыш 40 аб’ектаў: супермаркеты «Алмі», Interspar, крамы Zakrama. У канцы 2016 года кампанія набыла франшызу нідэрландскага рэтэйлера Spar International.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024