Ці можна саджаць дрэвы зімой? У Гродназелянбудзе распавялі, чаму гэта нармальна

«Ішоў 18 снежня, у мікрараёне Паўднёвы саджаюць дрэвы. Гэта нармальна?». З такім пытаннем у рэдакцыю Hrodna.life звярнулася чытачка Анастасія. Як аказалася, Гродназелянбуд актыўна практыкуе такія зімовыя пасадкі. Расказваем, чаму.

Пасадка дрэў зімой актыўна выкарыстоўваецца ў Беларусі, распавялі ў Зелянбудзе. Яна дазваляе значна павялічыць шанцы на прыжыванне саджанца.

У дадзены перыяд у раслін замаруджаны ўсе жыццёвыя працэсы, яны апускаюцца ў глыбокі сон. Таму дрэвы не пакутуюць ад асушэння і менш за ўсё схільныя да стрэсаў і траўміравання пры перасадцы.

Нягледзячы на ​​плюсы, пасадка дрэў зімой павінна ажыццяўляцца паводле правіл.

«У зімовае надвор’е дрэвы ў нас саджаюць з вялікім камяком зямлі, каб нічога не пашкодзіць. Земляны ком зімой прамярзае, моцна і шчыльна ахопліваючы карані. Наша прадпрыемства актыўна практыкуе такія пасадкі. Яшчэ на гэты год у нас запланавана некалькі перасадак. Пакуль надвор’е дазваляе, мы будзем гэта рабіць», — дадалі ў Гродназелянбудзе.

У пачатку снежня дырэктар Гродназелянбуда Валерый Коўш распавёў, што на вуліцах да канца года высадзяць больш за 700 дрэў і 2000 кустоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024