У Гродзенскай вобласці ва ўсіх школьных харчблоках з’явіцца відэаназіранне і электроннае меню

Да пачатку 2019 года відэаназіраннем абсталююць харчаблокі ўстаноў агульнай і сярэдняй адукацыі Гродзенскай вобласці. Таксама да 1 студзеня 2019 года ўстановы адукацыі павінны перайсці на электроннае меню і безнаяўны разлік за харчаванне, піша БЕЛТА.

Відэакамеры ў харчблоках дазволяць яшчэ больш эфектыўна процідзейнічаць крадзяжам прадуктаў, а таксама падвысяць дысцыпліну працаўнікоў, кажа на пасяджэнні міжведамаснага савета па арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі рэгіёну паведаміла першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская.

— Пад наглядам апынецца працэс гатавання. Сёння таксама абмяркуем эфектыўнасць работы раённых міжведамасных камісій па кантролі за арганізацыяй харчавання. У мінулым годзе, напрыклад, да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнутыя звыш 400 службовых асоб, больш за 40 кіраўнікоў. Каля 20 чалавек былі звольненыя, большасць з іх — за факты крадзяжу прадуктаў. У гэтым годзе часцей за ўсё выяўляліся парушэнні патрабаванняў санітарных норм, — распавяла Галіна Курганская. — Да ўсіх парушальнікаў у гэтым плане падыход прынцыповы: калі працаўнік не жадае выконваць патрабаванні, з ім растаюцца. Пытанні бяспекі пры арганізацыі харчавання дзяцей у рэгіёне заўсёды былі на першым плане.

Яшчэ адной тэмай для абмеркавання стаў удзел мясцовых вытворцаў у арганізацыі харчавання дзяцей.

— Зараз пачынаецца новы фінансавы год. Установы адукацыі будуць шчыльна працаваць над закупкамі. Мы хочам, каб прадпрыемствы рэгіёну больш актыўна ўдзельнічалі ў гэтых працэдурах. З 28 вытворцаў Гродзенскай вобласці ў аўкцыёнах у 2018 годзе паўдзельнічала толькі 8, — адзначыла Галіна Курганская. — Многія з прадпрыемстваў, выпускаючы прадукцыю добрай якасці, абмяжоўваюцца толькі пастаўкамі на тэрыторыі раёна, дзе яны размешчаны. Часта на таргах выйграюць пасярэднікі, а гэта наўпрост адбіваецца на кошце прадукцыі. Такую тэндэнцыю ў Гродзенскай вобласці маюць намер змяніць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024