У цэнтры Гродна на месцы гістарычнага будынка пабудуюць гандлёва-адміністрацыйны цэнтр

Сучасны гандлёва-адміністрацыйны цэнтр павінен з’явіцца на вуліцы Урыцкага, 23 на месцы раней знесенага гістарычнага будынка. Аб’ект, дзе плануецца аказваць паслугі насельніцтву, павінны ўзвесці да красавіка 2020 года, піша «Вячэрні Гродна».

Уладальнік зямельнага ўчастка — ПСУП «ГроднаЛізінг» — плануе пабудаваць трохпавярховы будынак з верхнім мансардным паверхам і падвалам. Агульная плошча будынка складзе амаль 500 «квадратаў». У самой кампаніі-заказчыка будаўніцтва адмовіліся каментаваць праект будынка.

Дарэчы, аб’ект з’явіцца на месцы так званага «Дома Гажанскага», пабудаванага ў 1890 годзе. Вясной 2007 года ён быў знесены з-за няўдалай надбудовы мансарднага паверху ў пасляваенны час.

Цяпер праект цэнтра праходзіць грамадскае абмеркаванне. Выказацца аб мэтазгоднасці будаўніцтва і ўнесці заўвагі з прапановамі можа любы жадаючы. Адрас электроннай пошты гарвыканкама — gorisp@gorod.grodno.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024