Глядзіце, як будуць выглядаць новыя кафэ на запраўках «Беларуснафты» ў Гродне

У чэрвені гэтага года «Беларуснафта» зарэгістравала новую гандлёвую марку пад назвай ЦIKAVA. Яна спецыяльна распрацоўвалася для кафэ і крам, якія ўваходзяць у склад АЗС. Да канца 2018 года брэнд «Заўжды ЦiкаVa» з’явіцца на 78 раней пабудаваных АЗС «Беларуснафты». Усе новыя ці рэканструяваныя аб’екты таксама будуць пазначацца гэтым лагатыпам, мець камфортную брэндаваную кава-зону і кафетэрыі, агульныя стандарты падрыхтоўкі страў і абслугоўвання, адзінае меню.

Раней на «Беларуснафце» вы маглі перакусіць, у асноўным, кавай і хот-догам. Цяпер на АЗС прапануюць шырокі асартымент фастфуду, а на некаторых з іх — стравы ад шэфа, распрацаваныя Аляксандрам Чыкілеўскім. Кава для аўтамабільных падарожнікаў застаецца самым папулярным напоем — у 2017 годзе ў сетцы АЗС «Беларуснафты» рэалізавана 7 657 000 198 кубкаў кавы, піша marketing.by.

У канцы 2017 года кампанія перайшла да цэнтралізаванага развіцця сістэмы грамадскага харчавання. Сэрвіс існаваў і да гэтага, кожнае даччынае прадпрыемства займалася харчаваннем, выбіраючы пастаўшчыкоў прадукцыі, распрацоўваючы асартымент. Сёння — гэта працэс з адзінымі стандартамі і агульным цэнтрам прыняцця рашэнняў, які аб’яднаны і агульным брэндам ЦIKAVA.

Брэнд ЦIKAVA задумваўся як запамінальны і яркі вобраз, які выконвае камунікатыўную функцыю і які з’яўляецца часткай сучаснага, вядомага аўтазаправачнага комплексу. У разуменні кампаніі ЦIKAVA — гэта лакацыі для адпачынку падчас падарожжа. Месца, дзе праведзены час будзе максімальна карысным і прыемным з зонай адпачынку, сеткай WI-FI. Мяркуецца, што зазірнуўшы ў ЦIKAVA, наведвальнік не толькі адпачне, але і атрымае інфармацыю аб цікавых і прыгожых месцах Беларусі, за кубкам напою складзе свой турыстычны маршрут па Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024