Імкнуліся да апошняга: «Нёман» пацярпеў буйную паразу ад «Юнацтва»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Юнацтва» ў Мінску 9 снежня абыграла «Нёман» з лікам 6:3. Перамогу сталічнай камандзе прынеслі былыя гульцы гродзенцаў, якія сёння выступаюць за мiнчан.

«Юнацтва» — «Нёман» 6: 3 (2:0, 2:1, 2:2)

галы:
04:24 1: 0 — Жыдкіх (Развадоўскі, Стэфановіч)
19:39 2: 0 — Кулакоў (бол.)
28:28 3: 0 — Парфеявец (Дрозд, Пратасеня, — бол.)
35:29 4: 0 — Развадоўскі (Жыдкіх, Стэфановіч)
38:24 4: 1 — А. Маляўка (С. Маляўка, Баярчук, — бол.)
41:17 4: 2 — Баярчук (Грышанаў, С. Маляўка)
43:07 5: 2 — Гайнетдзiнаў (Грынь, К. Брыкун)
50:04 5: 3 — Елісеенка (Папоў)
52:50 6: 3 — Стэфановіч (Развадоўскі, Багалейша, — бол.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Я думаю, што такі хакей не можа не падабацца. Мне вельмі спадабаўся. Сёння каманды даволі-такі хутка гулялі, шмат момантаў стваралі. Думаю, што ў першым перыядзе спрацавала правіла «Калі не забіваеш ты, забіваюць табе», таму што першыя два галы, якія «Юнацтва» забіла, будаваліся на контратаках. Ну і потым няўдала другі перыяд правялі, яшчэ атрымалі галы заслужаныя, дзесьці дысцыпліна пацярпела. У трэцім перыядзе мы спрабавалі вярнуцца, забілі гол, але зноў пропуск, і, у прынцыпе, пяты гол паставіў усё на свае месцы, хоць імкнуліся да апошняга. Было некалькі момантаў, каб у пустыя забіць, але «Юнацтва» пажывей была. Нас не хапіла фізічна. Суперніка з перамогай.

Дзякуючы перемоге над гродзенцамі, «Юнацтва» ўмацавала сваё лідэрства ў турнірнай табліцы, «Нёман» жа па ранейшаму ідзе на трэцім месцы.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 18 снежня і будзе прымаць зборную «U-20».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024