«Нёман» на выездзе «ўсухую» абыграў «Шахцёр»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» у Салігорску 7 снежня паказаў ўпэўненую гульню і абыграў мясцовы «Шахцёр».

«Шахцёр» — «Нёман» 0:3 (0:1, 0:0, 0:2)

галы:
15:56 0:1 — С.Маляўка (Дзярлюк)
50:08 0:2 — Грышанаў (А. Маляўка, C. Маляўка)
58:55 0:3 — Ляўша (Коршунаў, Рэмезаў, — П.В.)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў:

— У нас быў добры хакей. Каманды гулялі на прыстойных хуткасцях. Памылкі былі і ў нас, і ў суперніка. Але свае магчымасці мы выкарыстоўвалі, гуляючы ў абароне, перахапілі дзве шайбы, забілі. Даволі шмат даводзілася абараняцца. Лічу, што выканалі тое, што было неабходна, уважліва згулялі ў абароне. Практычна ўсе моманты, якія стварала каманда-гаспадар, мы «накрывалі». Адзінае, чым застаўся незадаволены, — гэта тое, што не рэалізавалі большасць. У нас было 4 хвіліны ў другім перыядзе, але не атрымалася, — «Шахцёр» моцна нас накрываў.

Пасля перамогі над «Дынама» і «Шахцёрам» гродзенцы наблізілася да другога месца ў турнірнай табліцы і маюць яшчэ ў запасе два матчы.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 9 снежня ў Мінску супраць лідэра турнірнай табліцы — «Юнацтва».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024