Беларусам прапанавалі ацаніць дзяржорганы. У тым ліку – гродзенскія

У Беларусі запрацаваў Партал рэйтынгавай ацэнкі беларускіх арганізацый. Тут можна ацаніць якасць аказваемых насельніцтву паслуг, паведамляе прэс-служба Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, піша TUT.BY.

Як паведамляе міністэрства, партал дае грамадзянам «зручны інструмент для размяшчэння свайго меркавання пра якасць працы дзяржаўных арганізацый”.

Усяго на партале прадстаўлена 9751 арганізацыя. Для таго, каб ацаніць іх працу, а таксама паглядзець ацэнкі, якія выставілі іншыя карыстальнікі, неабходна зарэгістравацца.

Ацэньваць працу дзяржарганізацый прапануецца па 5-бальнай шкале па наступных крытэрыях:

– прастата і зразумеласць працэсу атрымання паслугі;
– даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі;
– захаванне ўстаноўленага тэрміну прадастаўлення паслугі;
– ветлівасць і добразычлівасць супрацоўнікаў.

«На падставе выстаўленых грамадзянамі адзнак прадугледжана аўтаматычнае фарміраванне на Партале адпаведнага рэйтынгу дзяржаўных арганізацый. Такі рэйтынг дазволіць павысіць эфектыўнасць і якасць работы дзяржаўных устаноў, стварыць камфортнае асяроддзе для жыцця грамадзян», – упэўнены ў міністэрстве.

Да 1 студзеня 2019 года партал працуе ў тэставым рэжыме.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: