«Давайце я выйду і пайду дадому»: у Гродне ДАІ пасля пагоні затрымала п’янага кіроўцу

У Гродне інспектары затрымалі п’янага кіроўцу. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, піша TUT.BY.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 3 снежня. У ДАІ патэлефанаваў відавочца і паведаміў, што ён едзе за Toyota, якая віляе па дарозе. Неабыякавы грамадзянін ішоў за аўтамабілем і паведамляў інспектарам яго месцазнаходжанне.

Супрацоўнікі ДАІ выявілі Toyota на вуліцы Вясновай і падалі кіроўцу сігнал аб спыненні, але той яго праігнараваў, рэзка павярнуў на вуліцу Лясную і паспрабаваў уцячы, аднак пасля непрацяглай пагоні быў затрыманы.

Так як у 47-гадовага кіроўцы меліся відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення, яго даставілі на медагляд, які выявіў 2,1 праміле алкаголю.

У дачыненні да парушальніка інспектары склалі адміністрацыйныя пратаколы. Цяпер яму пагражае пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам і буйны штраф.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: