ДТЗ з маршруткай пад Валожынам: аўтаперавозчыка могуць пазбавіць ліцэнзіі

Аўтаперавозчыка з Гродна, якому належаў мікрааўтобус, які ўрэзаўся ў бетонную агароджу на М6, могуць пазбавіць ліцэнзіі. Маршрутка належала гродзенскаму ЗП «Чаплінскі», піша «Гродзенская праўда».

Дакументы аб пазбаўленні ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі накіравалі ў Міністэрства транспарту і камунікацый. Ліцэнзіі можа пазбавіцца і гродзенскае ПГУП «Амігас Транс», якое фармальна ажыццяўляла медыцынскі кантроль перад выездам на лінію кіроўцаў, якія пад выглядам рэгулярных перавозак выконвалі і так званыя «левыя» рэйсы. Пра гэта паведамляюць у філіяле Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці.

Нагадаем, што 18 кастрычніка адбылася аварыя ў Валожынскім раёне. На аўтадарозе Мінск — Гродна мікрааўтобус «Мэрсэдэс» урэзаўся ў бетонную агароджу. Загінула 2 чалавекі, пацярпелі 14. 46-гадовы вадзіцель не ўлічыў дарожную абстаноўку і не справіўся з кіраваннем. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.


Маршрутка «Мінск-Гродна» заехала ў бетонную агароджу на трасе М6. Папярэдне паведамляюць пра ахвяраў


У Міністэрстве транспарту і камунікацый лічаць, што вырашыць праблему рэгулярных ДТЗ з удзелам маршрутак можна шляхам ўзмацнення адказнасці перавозчыкаў за невыкананне патрабаванняў бяспекі.


Мінтранс хоча ўзмацніць пакаранне за небяспечныя перавозкі. Ці знікнуць маршрутчыкі-парушальнікі?


Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024