Будынак Нацбанка на Карбышава будуць прадаваць у наступным годзе. Што будзе з упраўленнем галоўнага банка вобласці?

Будынак Галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Гродзенскай вобласці на вуліцы Карбышава, 17 будзе выстаўлена на аўкцыён у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Фонду «Гроднааблмаёмасць», піша «Вячэрні Гродна».

Як распавяла журналісту «ВГ» крыніца ў Мінску, зараз праходзяць падрыхтоўчыя мерапрыемствы да продажу — рыхтуецца дакументацыя, вядзецца ацэнка нерухомасці. Вядома, што будынак выставяць на адкрыты аўкцыён, аднак дакладная дата пакуль невядомая.

Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Гродзенскай вобласці Валянціны Леановіч, будынак будзе перададзены іншаму суб’екту гаспадарання, а само кіраванне застанецца на ранейшым месцы:

— Наколькі мне вядома, будынак будзе перададзена ў статутны фонд ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Белінкасгруп». Інфармацыя пра тое, што будынак прадаецца, праўдзівая, але на самой справе гэта было зроблена для таго, каб даведацца цікавасць да яго з боку іншых банкаў. Ніхто быццам бы не зацікавіўся. Займаць такія вялікія плошчы нявыгадна. Сёння і само кіраванне займае толькі чацвёрты паверх — першы займаюць арандатары, а другі практычна пустуе. Мы працягваем працаваць у штатным рэжыме.


Нацбанк пакідае будынак у цэнтры Гродна: чым ён каштоўны?


Нагадаем, агульная плошча пабудовы — амаль 3 тысячы квадратных метраў, ёсць склад на 75 «квадратаў». Рэшткавы кошт аб’ектаў нерухомасці на 1 верасня гэтага года — 245,8 тысяч рублёў. У верасні гэта года беларускія банкі атрымалі ліст з прапановай разгледзець варыянт з набыццём трох службовых будынкаў Нацбанка, у тым ліку і ў Гродне.

Што такое «Белінкасгруп»?

ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Белінкасгруп» была створана 1 лютага 2018 года. Заснавальнікамі выступілі Нацыянальны банк, ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк». Асноўнымі задачамі «Белінкасгруп» з’яўляюцца аказанне садзейнічання ў забеспячэнні наяўнага грашовага звароту, арганізацыя цэнтралізаванай сістэмы збору, апрацоўкі і дастаўкі наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцяў пры аказанні касава-інкасатарскіх паслуг банкаўскай сістэме Беларусі, суб’ектам гаспадарання, правядзенне касавых аперацый. Вывад касава-інкасатарскіх паслуг за межы банкаў знізіць выдаткі на абслугоўванне наяўнага грашовага звароту і дасць банкам магчымасць засяродзіцца на сваіх асноўных функцыях. Аддзяленні будуць прадстаўлены ў 34 гарадах краіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024