250 фільмаў! У Беластоку і Падляшшы пройдзе фестываль караткаметражак ŻUBROFFKA

13-ты выпуск Міжнароднага Фестывала Кароткаметражных Фільмаў ŻUBROFFKA адбудзецца з 5 да 9 снежня ў Беластоку і на Падляшшы.

Сёлета 109 фільмаў будзе змагацца за прызы. Міжнароднае журы ацэніць фільмы ў катэгорыях: Студэнты, Незалежныя, Вокна на Ўсход i Цэлы Гэты Свет. Таксама выбярэ найлепшую анімацыю, дакумент, мастацкі фільм, здымкі і музыку. Маладое журы пад кіраўніцтвам Адама Крука выбярэ найлепшы аматарскі фільм, a Яанна Рытель, Андрэй Танасэску і Пэтра Сэдлякова — эксперыментальны фільм. За фільмамі будуць таксама галасаваць дзеці (конкурс Kids) i дарослыя (конкурс Music video). Публіка выбярэ, хто атрымае Дзікага Зубра. Таксама ушанаваны будзе самы цікавы рэжысёр з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

На фестывалі можна паглядзець анімаваныя дакументальныя фільмы, італьянскую навуковую фантастыку, aзербайджанскія i чэскія фільмы. Адбудуцца таксама тры фільмовыя сняданкі: венгерскі, лацінаамерыканскі і падляшскі. Агулам для гледачоў падрыхтавана больш за 250 кароткаметражак!

Апрача фільмаў, можна таксама будзе удзельнічаць ў майстар класах для дарослых і дзяцей, дыскусыях, выстаўках і канцэртах. Уваход свабодны на ўсе паказы. Квіткі на канцэрты і адкрыццё фестывала можна купіць тут: bilety.bok.bialystok.pl і ў кінатэатры Форум.

Фестываль арганізуецца дзякуючы фінансаванню Горада Беласток і пры дапамозе Польскага Інстытуту Кіномастацтва. Арганізатар: Беластоцкі Асяродак Культуры — Дыскусійны Клуб «GAG».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024