Навіны

У Новы год — без алкаголю. Пачалася рэгістрацыя на Забег цвярозасці-2019

Навагодні забег цвярозасці - 2019 пройдзе ў Гродне 1 студзеня. Удзельнікі пераадолеюць дыстанцыю ў 4,3 км на сцежцы здароўя ў Пышках. Першы такі забег прайшоў у 2014 годзе і сабраў 60 удзельнікаў. Летась колькасць ахвотных пачаць Новы год цвяроза складала ўжо 260 чалавек. Забег цвярозасці-2019 дапоўніцца гіравым марафонам. Таксама арганізатары запрашаюць далучацца аматараў скандынаўскай хады.

Па словах святара Паўла Каспяровіча з сацыяльнага аддзела Гродзенскай епархіі, забег цвярозасці мае звярнуць увагу гараджан на праблему алкагалізацыі грамадства і прапанаваць альтэрнатыву таму, каб «напіцца і забыцца».

«Мы можам і павінны жыць цвярозымі. Ад нас залежыць, якімі будзем мы і наша краіна. Хочам запрасіць усіх ахвотных правесці першы дзень Новага году сярод радасных, натхнёных і цвярозых людзей».

Удзел у забегу цвярозасці не патрабуе адмысловай падрыхтоўкі. «Трэба проста жыць сваім жыццём і не ісці на паваду ў стэрэатыпаў», — мяркуе святар.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў навагодняга забегу ўжо адкрыта і будзе дзейнічаць да 31 снежня. На 28 лістапада ўжо зарэгістравалася 43 чалавекі. Таксама распрацоўваецца дызайн сувенірных медалёў. Іх атрымаюць усе ўдзельнікі, што пераадолеюць дыстанцыю сцежкі здароўя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024