З 1 снежня ўступае ў сілу абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-карыстальнікаў на беларускіх сайтах. За тыдзень да гэтага ўрад апублікаваў адпаведнае палажэнне (PDF), у якім тлумачыцца, якім чынам будзе адбывацца гэта ідэнтыфікацыя, піша n*.by.
«Уладальнік інтэрнэт-рэсурсу ажыццяўляе актывацыю ўліковага запісу карыстальніка шляхам адпраўкі кода актывацыі ў смс-паведамленні на ўказаны пры запаўненні карыстальніцкай дамовы нумар мабільнага тэлефона карыстальніка ці з выкарыстаннем іншых ідэнтыфікацыйных дадзеных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка», — напісана ў палажэнні.
Пра смс-паведамленне ўсё зразумела — карыстальнік атрымлівае код і ўводзіць яго на сайце.
Але што такое «іншыя тэхнічныя сродкі»? Афіцыйна дакумент пакуль не патлумачаны, але начальніца ўпраўлення прававога забеспячэння і катроля за выкананнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Вікторыя Мялешка дала сваю інтэрпрэтацыю.
«Пастанова Саўміна дапускае выкарыстанне і іншых спосабаў, якія дазваляюць у выпадку чаго ўсталяваць каментатара. Па словах Вікторыі Мялешкі, гэта можа быць, скажам, акаўнт у сацыяльнай сетцы», — гаворыцца ў каментары «СБ. Беларусь сёння».
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…