«І ты зможаш». Гродзенскі дзіцячы хоспіс пакажа сацыяльны мюзікл пра інваліднасць

Сацыяльны мюзікл «І ты зможаш» валанцёры Гродзенскага дзіцячага хоспіса прадставяць гродзенцам 5 снежня ў 18.00 у «Цэнтр гарадскога жыцця». Выбар даты прэм’еры не выпадковы: 3 снежня адзначаюць Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю, а 5 снежня — Дзень валанцёраў.

Гераіня мюзікла — звычайная дзяўчына Міла, якая вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе талентаў. Праўда, ёсць адно «але». Міла — чалавек з інваліднасцю. Як цяжка будуць давацца ёй выпрабаванні і наколькі важная падтрымка блізкіх людзей? Ці дойдзе яна да фіналу? Ці гатова грамадства быць талерантным і прымаць праблемы людзей з інваліднасцю?

Адказы на пытанні будуць шукаць на сцэне акцёры-валанцёры і падапечныя Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Гэтая арганізацыя працуе ў Гродне ўжо 10 гадоў. З іх 6 гадоў - дапамагае не толькі захоўваць здароўе дзяцей з інваліднасцю, але і раскрываць іх таленты. Мюзікл «І ты зможаш» стане ўжо чацвёртай іх творчай працай.

Падтрымаць акцёраў і падапечных дзіцячага хоспіса на прэм’еры прыйдуць сябры арганізацыі - Фірма AVELUX і Гродзенская абласная натарыяльная палата. Гэтыя арганізацыі сталі сябрамі дзіцячага хоспіса у 2018 годзе і вядома, прыйшлі з падарункамі. Фірма AVELUX усталюе ў дзіцячым хоспісе сістэму электрычнага ацяплення, каб падапечным было цёпла і камфортна падчас лячэбных працэдур і заняткаў. Гродзенскія натарыусы дапамаглі закупіць для дзяцей з інваліднасцю неабходнае медыцынскае абсталяванне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024