У Альшанцы да Новага года здадуць 99-кватэрны дом і закладуць новы для шматдзетных сем’яў

У Гродне ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў знаходзяцца 1361 шматдзетная сям’я. Як паведамілі ў УКБе Гродна, сёння ў стадыі будаўніцтва 460 кватэр для такой катэгорыі сем’яў. Паводле праведзенага апытання, 104 сям'і адмовіліся ад атрымання кватэр у бліжэйшы час, матывуючы гэта рознымі прычынамі. Тым не менш, чарга за імі захоўваецца, піша «Гродзенская праўда».

Гэтая задача на асаблівым кантролі. Ужо ў снежні здаецца 99-кватэрны жылы дом серыі ККД для шматдзетных сем’яў на вуліцы Агінскага ў мікрараёне Альшанка. Тут жа закладуць дом на 120 кватэр для гэтай катэгорыі па вуліцы Багушэвіча. Фармуюцца яшчэ чатыры жыллёвыя кааператывы з гэтай катэгорыі маючых патрэбу і для іх пачнуць будаваць два дамы на 189 кватэр у новым мікрараёне Грандзічы.

Жыллё для шматдзетных сем’яў ўзводзіцца з дзяржпадтрымкай. 7 жніўня 2017 года ўступіў у сілу Указ № 240, які прадугледжвае новую форму дзяржаўнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян у выглядзе выплаты з бюджэту адраснай субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, якія выдаюцца банкамі на будаўніцтва жылля. У Гродне шматдзетныя сем'і могуць скарыстацца правам будаваць жыллё па сабекошце без прыцягнення льготнага крэдыту. Такая практыка ў нашым абласным цэнтры ўжытая ўпершыню ў рэспубліцы. У выніку кошт аднаго квадратнага метра такога жылля будзе на 25−30 адсоткаў танней.

Гарвыканкам таксама прапануе шматдзетным сем’ям зямельныя ўчасткі ў тых раёнах індывідуальнай жылой забудовы, дзе маюцца свабодныя плямы. Гэта ў першую чаргу Баранавічы, Забалаць, Зарыца і іншыя. З пачатку 2018 года жаданне пабудаваць уласны дом выказалі 38 шматдзетных сем’яў. Як паведаміў начальнік землеўпарадкавальнай службы гарвыканкама Андрэй Кухцюк, нядаўна запрашалі на сумоўе прадстаўнікоў 16 такіх сем’яў і сямёра з іх напісалі заяву з просьбай аб прадастаўленні зямельных участкаў.

— Кватэру мы атрымалі ў Альшанцы ў 2013 годзе, тады ў нас было двое дзяцей. Калі нарадзілася трэцяе дзіця, нам трэба было плаціць усяго 10% ад штомесячнай аплаты па крэдыце. Пасля таго, як я стала мамай у 4 раз, яе з нас цалкам знялі. Нам стала прасцей ў разы. Гэта значна палепшыла наша фінансавае становішча. А вось калі нарадзілася 5-е дзіця ў 2016 годзе, нам прапанавалі яшчэ адну кватэру, недалёка ад нашай. Многія дзівяцца таму, што ў нас пяцёра дзяцей. Так, гэта вельмі адказна і месцамі няпроста, але мы ўпэўненыя ў заўтрашнім дні, тым больш жыллём мы забясьпечаныя, ды і Альшанка — выдатны раён, — кажа Юлія Панасаюк, шматдзетная маці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024