Самая звычайная пятніца: у гандлёвых цэнтрах Гродна дзень распродажаў прайшоў незаўважна

За апошнія некалькі год «чорная пятніца» стала неад’емнай часткай жыцця ў Беларусі. Праўда, такіх натоўпаў як у ЗША і іншых заходніх краінах гэты дзень у нас не збірае. Журналіст Hrodna.life выбраўся ў два буйных гандлёвых цэнтра горада і прыйшоў да высновы, што чэргі ў гэты дзень не большыя за любую іншую пятніцу.

«Карона»: «Працуем як заўжды»

На рынку «Карона» на Горкага ніякага надзвычайнага ажыятажу не было. Шмат людзей можна было ўбачыць толькі ў «Пятым элеменце».

Пасля гутаркі з прадпрымальнікамі высветлілася, што ніякай усеагульнай акцыі з нагоды «чорнай пятніцы» сёлета не праводзіцца. Таму і людзей, прынамсі каля 17.30, было не нашмат больш, чым у звычайны дзень. Знайсці вольнае месца на паркоўцы было не складаней, чым у звычайны дзень.

«Old City»: «Без натоўпаў і чэргаў»

У гандлёвым цэнтры «Old City», які пакуль застаецца самым вялікім у горадзе, акцыі і распродажы былі амаль паўсюль. Каля 18.00 амаль уся паркоўка была занятая, але трошкі вольных месцаў яшчэ заставалася.

Зніжкі пачыналіся ад 5%. У некаторых крамах дзейнічалі акцыі кшталту «купі 3 атрымай 1 бясплатна» або «3 па цане 2». Праўда, такія акцыі нярэдка праходзяць і без «чорных пятніц». Можа, таму натоўпаў пакупнікоў з поўнымі рукамі пакупак на выхадзе бачна не было.

У «Kari», напрыклад, «чорная пятніца» доўжыцца не адзін дзень, а ажно з 21 лістапада да 2 снежня. У краме абяцаюць зніжкі да 70%.

LC Waikiki зладзіў аднадзённую акцыю «купі 3 атрымай 1 бясплатна».

Аматараў тэхналогій прыцягнулі зніжкі на прадукцыю Xiaomi — да 30%.

А вось чэргі на касах «Еўраопта» ў канцы працоўнага тыдня — традыцыйная для «Old City» справа. Так крама выглядае ў любую пятніцу.

Найбольш людзей на квадратны метр было ў салоне МТС. Тут з 23 па 25 лістапада прапануюць зніжкі да 70%. У суседнім салоне Velcom пакупнікоў было нашмат менш.

Па-за гэтым гандлёвы цэнтр працаваў як звычайна: ніякіх чэргаў у прыбіральні, на ліфт і эскалатары. Прынамсі па стане на 18.00.

Даследаванні: беларусы адкладваюць грошы і бяруць крэдыты на «чорную пятніцу»

Яшчэ некалькі гадоў таму «Чорная пятніца» ў Беларусі не выклікала такога ажыятажу, як у ЗША ці Вялікабрытаніі. Але аналітыкі кампаніі Picodi правялі даследванне, якое паказвае, што і ў нашай краіне традыцыя «чорных пятніцу» паціху прыжываецца.

39% апытаных беларусаў прызналіся, што абавязкова сёлета прымуць удзел у распродажах. Сур’ёзнасць намераў пацвярджаюць і іншыя лічбы. На пытанне «Як вы рыхтуецеся да лістападаўскіх распродажаў» 61% адказалі, што загадзя адкладаюць грошы на такія выдаткі, а 15% збіраюцца скарыстацца крэдытам на куплю дарагіх тавараў.

Тэндэнцыя: зніжкі зменшыліся, продажы павялічыліся

Паводле дадзеных Picodi летась у параўнанні з 2016 годам у Беларусі зменшылась сума сярэдняй зніжкі: з 315 да 237 рублёў, паменшыўся і сярэдні чэк: з 369 да 294 рублёў. А вось рост продажаў у параўнанні са звычайным днём павялічыўся з 438% да 2279% у 2017.

Падзяліцца
Меткі: спажыванне

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024