Вуліцы Свярдлова могуць вярнуць гістарычную назву Віленская. У Лідзе ідзе галасаванне

У Лідзе завяршылася рэканструкцыя вуліцы Свярдлова. «Сёння гэта шырокі праспект, які з’яўляецца яшчэ і часткай магістралі, якая вядзе ў суседнюю дзяржаву, Літву, піша «Наша Н**а».

— І для тых гасцей Лідчыны, хто заязджае да нас з паўночнага напрамку, вуліца Свярдлова выступае ў ролі своеасаблівай візітнай карткі горада, або, калі хочаце, уязной брамы. І назва яе павінна быць адпаведная", — адзначае «Лідская газета».

Жыхары горада, грамадскія аб’яднанні падтрымалі ідэю і ўзялі актыўны ўдзел у абмеркаваннях аб перайменаванні, якія ладзіць рэдакцыя «ЛГ».

Віленская, Віленскі тракт, Віленскі гасцінец (у сувязі з накірункам на Вільню), праспект Маршала Ракасоўскага (бо пад яго кіраўніцтвам праводзілася аперацыя «Баграціён» па вызваленні Беларусі ў 1944 годзе), Шлях Скарыны або вул. Францыска Скарыны, Надзеі Паповай — гэтыя і іншыя варыянты гучалі ад лідчан, у тым ліку тых, хто жыве зараз далёка ад радзімы.Найчасцей гучыць прапанова вярнуць вуліцы гістарычную назву: Віленская.

Вуліца Віленская ў Лідзе існавала ад XVII стагоддзя. Абмеркаванне працягваецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024