У Гродне пройдзе навагодні міні-марафон для самых хуткіх і святочных

У Гродне 23 снежня пройдзе 10-ы навагодні лёгкаатлетычны міні-марафон. Аматары бегу па традыцыі зачыняюць сезон перад Новым годам. Удзельнікам можа стаць кожны ахвочы.

«Бегуны паві нны пераадолець дыстанцыю ў 4,2 км. Пракладзены маршрут будзе па тэрыторыі цэнтральнага спартовага комплексу «Нёман», — кажуць ва ўпраўленні спорту і турызму.

Як і ў ранейшыя гады, для ўдзельнікаў падрыхтавана мноства прызоў. Лепшыя будуць вызначацца ў васьмі ўзроставых катэгорыях сярод мужчынаў і ў пяці - сярод жанчын. Усіх, хто фінішуе, па традыцыі ўзнагародзяць унікальнымі медалямі, паведамляе БелТА.

Раней на спаборніцтвах абіралі і самых хуткіх Дзеда Мароза са Снягуркай. Для іх ладзіўся асобны забег на кароткую дыстанцыю. Зараз у навагодніх персанажаў ёсць магчымасць падужацца і за галоўны прыз.

Усіх удзельнікаў міні-марафону заклікаюць прыбрацца ў арыгінальныя святочныя касцюмы. Самых яркіх і запамінальных заахвоцяць адмысловымі ўзнагародамі.

Змаганне на дыстанцыі чакаецца сур’ёзнае. Навагодні міні-марафон — апошні этап Гродзенскай бегавой лігі, якая стартавала напачатку года. Яна з’яднала сем найболей рэйтынгавых стартаў сезона. Па выніках кожнага ўдзельнікам у залежнасці ад паспяховасці выступу налічаліся балы. Пераможца агульнага заліку атрымае важкі грашовы прыз.

Рэгістрацыя на навагодні прабег ужо пачалася. Колькасць месцаў абмежаваная — на дыстанцыю змогуць выйсці 300 бегуноў.

Падзяліцца
Меткі: святыспорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024