Навіны

Ці будуць вакацыі? У Мінпрацы расказалі, колькі выхадных будзе ў беларусаў у 2019 годзе

У 2019 годзе беларусы будуць працаваць 252 дні пры пяцідзённым працоўным тыдні, а адпачываць 113 дзён. Пытанне з «травеньскімі» вакацыямі ўсё яшчэ не вырашана, але ў кожным разе ўсе пераносы будзем адпрацоўваць. У Мінпрацы апублікавалі вытворчы каляндар на 2019 год.

З 113 выхадных дзён пры пяцідзённым працоўным тыдні ў 2019 годзе 104 дні прыйдзецца на суботу і нядзелю, а яшчэ 9 дзён — на святы.

Так, непрацоўнымі святочнымі днямі будуць:

  • 1 студзеня — Новы год;
  • 7 студзеня — Божае Нараджэнне (праваслаўнае);
  • 8 сакавіка — Дзень жанчын;
  • 1 траўня — Свята працы;
  • 7 траўня — Радаўніца (праваслаўная);
  • 9 траўня — Дзень Перамогі;
  • 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень
    Рэспублікі);
  • 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
  • 25 снежня — Божае Нараджэнне (каталіцкае).

Саўмін яшчэ не прыняў рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2019 годзе. Але перанесеныя працоўныя дні ўсё адно трэба будзе адпрацаваць, то бок на агульную колькасць працоўных дзён у годзе гэта не паўплывае.

Раней міністр эканомікі Зміцер Крутой заявіў, што ўрад разгледзіць магчымасць «выхаднага» тыдня з 6 па 12 траўня ў 2019 годзе. У траўні 2019 года на адзін тыдзень прыходзіцца некалькі выхадных дзён: 7 траўня, у аўторак, — Радаўніца, традыцыйна панядзелак у гэтым выпадку аб’яўляецца выхадным днём з адпрацоўкай у якую-небудзь суботу. А 9 траўня, у чацвер, — дзень Перамогі, таму пятніцу, хутчэй за ўсё, таксама абвесцяць выхадным днём — таксама з пераносам адпрацоўкі на іншы дзень. Такім чынам, на сераду, 8 траўня, прыпадае адзін працоўны дзень, перадае t*t.by.

Зміцер Круты лічыць, што з эканамічнай кропкі гледзішча працаваць толькі адзін дзень у тыдзень вялікага сэнсу не мае. Таму ўрад разгледзіць магчымасць «выхаднага» тыдня з 6 па 12 траўня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024