Гродзенскаму лямусу замянілі дах. Завершаны трэці этап рэстаўрацыі

У Гродне завершаны трэці этап рэстаўрацыі аднаго з найстарэйшых драўляных будынкаў у Беларусі - лямуса XVIII стагоддзя, паведаміла навуковая кіраўнічка праекта Алена Шчасная.

Кіраўнічка праекта Алена Шчасная
Лямус, двухпавярховы будынак гаспадарчага прызначэння на тэрыторыі брыгіцкага манастыра, быў пабудаваны без аніводнага металічнага элемента. Для ўзросту больш чым ў 200 гадоў драўляная пабудова захавалася нядрэнна.

«Аднак рамонт быў патрэбны. Быў заменены падмурак, ніжні драўляны вянок. Будынак уздымалі на дамкратах, выраўноўвалі. На другім этапе былі заменены драўляныя элементы, якія прыйшлі ў непрыдатнасць, — лямус быў пабудаваны з хваёвых парод драўніны, такісамы матэрыял выкарыстоўваўся для рэстаўрацыі», — расказала Алена Шчасная БелТА.

[irp posts="47 410″ name="Рэстаўрацыя гродзенскага лямуса: скончыўся другі этап, з будынка прыбралі лішняе і неаўтэнтычнае"]

На трэцім этапе быў заменены дах старажытнага будынка. У якасці пакрыцця скарысталі колатыя дошчачкі з асіны (гонту). З часам гэтая драўніна набудзе шляхетны бляск.

Працэс замены даху

Абноўлены дах лямуса
Рэканструкцыя будзе працягнута ў наступным годзе — наперадзе працы ўсярэдзіне лямуса. У перспектыве ў гістарычным будынку размесціцца музей.

«Рэстаўрацыя вядзецца згодна з пагадненнямі беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчынай пад кантролем Міністэрства культуры», — адзначылі ў кіраванні культуры Гродзенскага аблвыканкама.

[irp posts="93 545″ name="Гродзенцы ўбачаць адноўленыя дакументы з архіва Брыгіцкага касцёла і партрэты яго заснавальнікаў"]

Даведка

Гродзенскі лямус — двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага дойлідства, выкладзены з масіўных брусаў, без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Верагодна, пабудаваны ў другой палове XVIII ст., хаця раней датаваўся 1630 годам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024