Навіны

Электрамабіль беларускай вытворчасці: калі з’явіцца і колькі будзе каштаваць

Акадэмія навук Беларусі плануе пачаць вытворчасць айчынных электрамабіляў. Пра гэта расказаў CTБ старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.

Электрамабіль НАН упершыню прадставіла год таму, мадэль стварылі на базе кітайскага аўтамабіля. На дадзены момант у аўто ўжо не толькі беларуская распрацоўка, але і цалкам усё «начынне»: ад рухавіка да ўсіх ключавых сістэм.

Старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў
«Спадзяюся, у снежні зможам прадэманстраваць беларускі аўтамабіль, — адзначыў Уладзімір Гусакоў. — Прытым мы не толькі яго распрацавалі, але і плануем арганізаваць невялікую вытворчасць гэтых машын на базе Акадэміі навук, а далей размясціць яе на дзейным прадпрыемстве Міністэрства прамысловасці».

Уладзімір Гусакоў лічыць, што цэннік на электрамабіль будзе даступным для насельніцтва. Цана будзе вагацйца ў межах 15−16 тысячы долараў. У планах — стварэнне аўтамабіля прадстаўніцкага класа.

[irp posts="88 410″ name="Электрамабілям у Беларусі ўключылі зялёнае святло? Насамрэч, не"]

[irp posts="75 969″ name=" Зарадных станцый больш, чым электрааўтамабіляў". У Гродне з’явілася яшчэ адна «зарадка""]

Падзяліцца
Меткі: аўтонавука

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024