«Я гэтую візу купіў, больш яе ў цябе не будзе». Муж парваў жончын пашпарт і трапіў пад артыкул

Інцыдэнт адбыўся ў Гродне. 33-гадовы гродзенец працаваў дальнабойнікам. Прыязджаючы з рэйсу, ён, паводле слоў жонкі, увесь час скандаліў. Стаміўшыся ад сямейных разбіранняў, кабета вырашыла падаць на развод.

— Падчас чарговага канфлікту муж забраў у жонкі пашпарт і падраў яго, аргументуючы гэта тым, што віза, пастаўленая ў дакуменце, была зроблена за яго грошы, — паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына рэгулярна высвятляў адносіны з жонкай. Стаміўшыся ад гэтага, яна вырашыла разводзіцца, пасля чаго адносіны яшчэ больш пагоршыліся. Прыйшоўшы дахаты нецвярозым, муж у чарговы раз пачаў канфлікт. Падчас сваркі ён дастаў з торбы кабеты пашпарт і падраў яго са словамі «Я гэту візу купіў, большае яе ў цябе не будзе». Падраны пашпарт ён паклаў у кішэнь і пайшоў.

У дачыненні мужчыны ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж і пашкоджанне дакументаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024