Навіны

«Мая Гародня». Адкрылася выстава Наталлі Дораш пра штодзённае жыццё 70-х

Здымкі 1970−1979 гадоў можна пабачыць у «Цэнтры гарадскога жыцця» — там 13 лістапада адкрылася фотавыстава Наталлі Дораш «Мая Гародня». На вернісажы старэйшыя гродзенцы настальгіравалі, угадвалі месцы і казалі, што частка той даўняй атмасферы яшчэ засталася ў горадзе.

На выставу трапілі самыя раннія здымкі Наталлі Дораш, калі яна толькі зацікавілася фатаграфіяй. 45 гадоў таму ад бацькі ёй дастаўся фотаапарат. З таго часу яна з ім не раставалася і насіла ў дзявочай сумачцы побач з памадамі і пудрамі. Фотаапарат, дарэчы, яшчэ працуе.

Плёнкі знайшлі ў мяшку на антрэсолях

Выстава складаецца з некалькіх дзясяткаў фатаграфій. На здымках — штодзённае жыццё гарадскіх вуліц. З кожнай звязаная нейкая гісторыя. Гэтак, неяк па цэнтры горада бегала свіння. Калі Наталля яе здымала, нейкі мужчына закрычаў, што такім чынам фатографка ганьбіць сацыялістычны лад і назваў яе ворагам дзяржавы. Праўда, больш мужчына зрабіць не паспеў, бо свіння пабегла на Савецкую плошчу, а ён збег яе лавіць.

— Гэта не настальгія па Савецкім Саюзе, — кажа пра выставу Павел Мажэйка з «Цэнтру гарадскога жыцця». — Гэта даніна павагі нашаму гораду і бязмернаму таленту Наталлі Дораш і тым архівам, якія ў яе ёсць па гісторыі Гродна. А для маладзейшага пакалення — рэдкая магчымасць убачыць самаму хаця б па фотаздымках тое, пра што чуў ад бацькоў і дзядоў.

Фотаздымкі захаваліся дзякуючы маме Наталлі Дораш. Яна рупліва скручвала і падпісвала кожную плёнку. Пасля яе смерці ўсё знікла. А калі ў кватэры ўжо сталай Наталлі рабілі рамонт, старыя плёнкі знайшлі ў вялікім мяшку ў кладоўцы на антрэсолях. Два-тры гады сышло на рэстаўрацыю і сканаванне архіваў. Пасля выдавецтва «ЮрСаПрынт» выдала фотаальбом «Гродзенскія фатагісторыі».


Зразумець хуткаплыннасць жыцця. Выйшаў фотаальбом Наталлі Дораш «Гродзенскія фотагісторыі»


— Хто ведаў, што пройдзе 45 гадоў, і ўсё гэта стане ўспамінамі пра той Гродна, якога ўжо няма? Фатаграфія дае гэтыя ўспаміны, — кажа Наталля. — А пройдзе яшчэ 50 гадоў - будуць глядзецца зусім па-іншаму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024