На рынку «Паўднёвы» з’явіцца падахоўная паркоўка для фур

Пакінуць фуру пад аховай змогуць кіроўцы велікагрузнага транспарта на рынку «Паўднёвы» з чацвярга, 15 лістапада. У гэты дзень на Індурскай шашы, 30 адкрыецца спецыялізаваная асфальтаваная стаянка з кругласуткавым рэжымам працы, піша «Вячэрні Гродна».

Як расказаў намеснік загадчыка «Паўднёвага» Аляксандр Громаў, стаянка патрэбна, каб зрабіць горад чысцей і «перахапіць» велікагрузны транспарт, што рухаецца ў горад. Магчымасць такой стаянкі ацэняць, перадусім, кіроўцы фур, якім трэба трапіць у Гродна дахаты ці па справах. Пакінуўшы аўтамабіль пад наглядам, яны могуць перасесці на грамадскі транспарт — аўтобусы ці маршруткі — і даехаць у любую кропку горада.

Паркоўка разлічана на 30 машынамесцаў, але пры патрэбе можа быць пашырана. Кошт паслугі — 5 рублёў на суткі ці 70 рублёў на месяц паводле дамовы.

Таксама пры патрэбе кіроўцы змогуць пераначаваць у машыне. Да іх паслуг — кавярня і закусачныя, якія працуюць на рэчавым рынку. Паблізу размешчана аўтазапраўка, таму выпіць гарачую каву можна кругласуткава.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024