Пасля рэканструкцыі ў Каложскай царкве будзе шкляная падлога

У Гродне працягваюцца ўнутраныя рамонтныя работы ў адным з самых старажытных храмаў Беларусі - Каложскай царкве XII стагоддзя. Плануецца, што тут будзе абсталявана археалагічнае акно. Частка падлогі будзе пакрыта трывалым шклом: пад ім прыхаджане і наведвальнікі царквы змогуць разгледзець падмурак, а таксама рэшткі некалі страчанай старадаўняй калоны храма, піша БЕЛТА.

Рамонтныя работы праводзяць спецыялісты ААТ «Гроднажылбуд». Ужо завершана аздабленне драўлянай сцяны знутры, замененыя столь, падлога ў алтарнай частцы. Узводзяцца балкон для пявучых, галерэя. Усе гэтыя элементы драўляныя. У якасці матэрыялу выкарыстоўваецца даўгавечны дуб.

— Праца шмат у чым індывідуальная і не стандартная. Зрэшты, усё ідзе згодна з графікам. Чакаецца, што рамонт будзе завершаны да канца лістапада, — адзначылі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.

Настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў распавёў, што таксама прапрацоўваецца пытанне па рэстаўрацыі падлогі ў храме. Магчымыя варыянты дэлегацыя з Гродна вывучыла на міжнароднай рэстаўрацыйнай выставе ў Германіі.

У пачатку 2018 году былі завершаны работы па капітальным рамонце драўлянай сцяны храма. Тады была адноўлена апорная здольнасць каркаса будынка, драўляная сцяна была выраўненая па гарызанталі і вертыкалі, заменена абшыўка фасада. Таксама ў гэтым годзе было выканана добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол храма.

У Гродзенскай вобласці актыўна працягваюцца рэстаўрацыйныя і рамонтныя работы адразу на некалькіх важных архітэктурных помніках рэгіёну, напрыклад, у Старым замку ў Гродне, Гальшанскім і Лідскім замках, палацава-паркавым комплексе Свяцк. Да канца года плануецца завяршыць рэстаўрацыю заходняй сцяны ў Крэўскім замку.


Пакуль рамантуюць Гальшанскі замак, можна наведаць яго ў віртуальнасці


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024