«Абражаў і не хацеў плаціць». У Гродне два дзясяткі таксістаў з’ехаліся правучыць кліента

Каля 20 аўтамабіляў таксі з’ехалася ўвечары 12 лістапада на вуліцу Каліноўскага па просьбе аднаго з кіроўцаў, у якога паўсталі праблемы з кліентам. Пасажыр таксі адмовіўся плаціць за паездку і стаў абражаць кіроўцу.

У гродзенскіх таксістаў ёсць спецыяльны сігнал на канале на выпадак канфліктных сітуацый. Пасля аб’яўлення яго ў эфіры ўсе вольныя машыны з’язджаюцца на дапамогу калегу. Прыкладна ў 20:40 на вуліцу Каліноўскага з’ехалася каля 20 аўтамабіляў таксі розных службаў горада. Яны прыехалі за 10 хвілін.

«Гэта салідарнасць называецца, — распавядае кіроўца таксі, які апынуўся ў непрыемнай сітуацыі. — Кліента я падабраў на Урублеўскага,
ён папрасіў завезці яго на Каліноўскага. Ён сказаў, што можна праз двары ехаць, я і паехаў. А далей адбылася непрыемная сітуацыя: ён пачаў мяне абражаць. Мне надакучыла гэта слухаць і я спыніўся. Прапанаваў яму выйсці і пры гэтым агучыў мінімальную цану за паездку — 3 рублі. Пасажыр выйшаў і не заплаціў. Пасля гэтага ён пачаў крычаць, што ён маёр і біць у шкло. Я заблакаваў дзверы, паведаміў аб праблеме таксістам і выклікаў міліцыю. Гэтага чалавека трэба правучыць».

Пасажырам таксі апынуўся мужчына сярэдняга ўзросту, у мінулым вайсковец. Ён сцвярджае, што першым выклікаў міліцыю.

«Я ведаю, што я маю рацыю, і рукі ў гэтай сітуацыі не распускаў, — распавядае пасажыр. — Кіроўца мяне кудысьці прывёз і сказаў выходзіць. Пакуль я выйшаў, ён дзверы заблакаваў. Вядома, я пачаў крычаць і стукаць у шкло, каб ён пачакаў. А так я яго не чапаў, бо калі б я ўдарыў - ён бы паляцеў. Навошта мне чапаць кіроўцу, у мяне юрыдычная адукацыя, у мінулым у мяне Карабах. Таму не магу крыўдзіць дзяцей. Я выклікаў міліцыю першым, а таксісты з’ехаліся, таму што ў іх братэрства».

Супрацоўнікі ДАІ і міліцыі на разборкі пасажыра і таксіста прыехалі апошнімі. Удзельнікі канфлікту ад сваіх слоў не адмаўляліся і гатовыя былі абараняцца. У выніку пасажыр заплаціў за праезд, а кіроўца настойваў на тым, каб яго пакаралі.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024