«Да апошняга шукалі шчасця». «Нёман» згуляў унічыю са «Смалявічамі»

У матчы 28-га тура чэмпіянату краіны «Нёман» на сваім полі згуляў унічыю са «Смалявічамі» — 1:1.

Галы ў матчы каманды забілі яшчэ да перапынку. Госці першымі адкрылі лік, калі на 22-й хвіліне Каршакевіч пасля стандарту ўдала пераправіў галавой мяч ў вароты Курганскага.

Гродзенцы адказалі на 34-й хвіліне, дзякуючы рэалізаванаму адзінаццаціметроваму ўдару
Жукоўскім. Пенальці быў прызначаны за гульню рукой абаронцы гасцей у сваёй штрафной.

«Нёман» — «Смалявічы» — 1:1

Ігар Кавалевiч пасля мату:

— Я пагаджуся, што была бескампрамісная баявая гульня. Смалявічы — добрая каманда, якая змагаецца за выжыванне, выдатна правялі гульню. Зрэшты як і мы. Хоць, не атрымалася ўсё зрабіць так, як мы хацелі. І трэба было, і хацелася, каб ледзь хутчэй хадзіў мяч. У першым тайме штрафны прапусцілі, у другім тайме прасела цэнтральная вось, і з’явіліся разрывы. Была двухбаковавострая гульня. Мы да апошняга шукалі шчасця каля брамы суперніка, каб парадаваць сваіх гледачоў, ужо без аглядкі на вынік. Але атрымалася тое, што атрымалася. Разышліся на 1:1.

— Каршакевіч забіў даволі тыповы для сябе гол, хто з абаронцаў павінен быў апякаць яго пры стандарце?
— Горбач. Паглядзелі відэа, ён накшталт усё правільна рабіў, але Каршакевіч здорава адхіліўся.

За два туры да канца чэмпіянату «Нёман» займае 7-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 40 ачкоў.

24-га лістапада «Нёман» згуляе ў сталіцы супраць «Мінска», а 2-га снежня ў заключным туры чэмпіянату на сваім полі будзе прымаць «Дынама — Брэст».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024