Глядзі, як выглядаў Стэфан Баторый у 1930-м годзе

У фэйсбуку на старонцы «Historia w 5 minut» выклалі фатаграфію з саркафага караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Здымак быў зроблены падчас эксгумацыі парэшткаў манарха ў 1930 годзе.

У фэйсбуку фатаграфію выклалі з подпісам «Poznajcie twarzą w twarz na swój sposób wybitnego Stefana Batorego, zachowała się oryginalna broda monarchy «[Пазнаёмцеся з па-свойму выбітным Стэфанам Баторыем, захавалася арыгінальная барада манарха]. Рэдактары старонкі арыгінальны здымак караля ўзялі з Нацыянальна лічбавага архіва Польшчы (NAC). Там ёсць усяго два здымкі з адкрыцця саркафага манарха ў 1930 годзе.

Стэфан Баторый з 1579 па 1586 адзінаццаць разоў прыязджаў у Гродна, пры гэтым два апошнія гады жыцця амаль бязвыезна правёў тут. У Гродне ён перабудаваў для сябе Стары замак пад новую каралеўскую рэзідэнцыю, але пажыў у ёй зусім не доўга: у снежні 1586 года ён раптоўна памёр ад урэміі (ускрыццё яго цела лічыцца першым такім медыцынскім актам, задакументаваным на тэрыторыі Усходняй Еўропы). У Гродне ён быў першапачаткова і пахаваны ў падвалах Фары Вітаўта. Праз 1,5 гады яго цела перавезлі ў Кракаў і пахавалі на Вавелі.


«Душа» Баторыя засталася ў Гродне: дзе было пахавана сэрца караля?


Вядома, што саркафаг Стэфана Баторыя адкрывалі некалькі разоў. Рабілася гэта для дэталёвага вывучэння гістарычнай асобы і замены труны. Апошняя рэстаўрацыя саркафага праходзіла ў 2015−2016 гадах.


Толькі выпіваў і памёр? Што насамрэч зрабіў Стэфан Баторый для Гродна


Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024