Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 08:58

У Польшчы затрымалі арганізатара працоўнага рабства. Пацярпелі 540 чалавек, у тым ліку беларусы

У Польшчы затрымалі 42-гадовага мужчыну, які прымушаў людзей працаваць на будоўлі і не плаціў ім. Сярод пацярпелых і грамадзяне Беларусі, піша TUT.by са спасылкай на  Дэпартамент марской памежнай аховы Польшчы.

Мужчына шукаў грамадзянаў Польшчы і замежнікаў і адпраўляў іх на нелегальную працу на будоўлі ў Польшчы і Швецыі. Ён шырыў аб’явы пра працу праз агенцтвы і ў інтэрнеце. Дамовы з працаўнікамі не падпісвалі ці складалі на незразумелай ім мове, пашпарты і дакументы ў людзей забіралі, грошы часцяком не выплачвалі зусім.

Калі працаўнікі абураліся і патрабавалі выплаціць грошы, ім пагражалі дэпартацыяй ці вінавацілі ў крадзяжы, пасылаючы заявы ў праваахоўныя органы. Працаўнікоў зневажалі, абражалі, збівалі.

Усяго, паводле дадзеных следства, выкарыстоўвалася праца больш за 540 чалавек — грамадзянаў Польшчы, Украіны, Беларусі, Грузіі і Малдовы. Арганізатар працоўнага рабства атрымаў такім чынам прыбытак 4,5 млн злотых (больш за 1 млн еўра). Гэтыя сродкі мужчына ўклаў у іншыя, легальныя, віды сваёй дзейнасці.

Паводле прысуду мужчыну арыштавалі на тры месяцы. Акрамя яго былі затрыманы і дзве кабеты, іх адпусцілі пад заклад і падпіску пра нявыезд. Следчыя дапускаюць і іншыя затрыманні па гэтай справе.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: