Навіны

Гродзенец скраў 60 тысяч рублёў, дапамагаючы маці з банкаўскімі аплатамі па працы

Раней асуджаны за махлярства 31-гадовы гарадзенец меў электронны ключ дыстанцыйнага доступу да банкаўскай сістэмы грамадскага аб’яднання і пералічыў на свой рахунак блізу 30 тысяч долараў, піша «Вячэрні Гродна».

Як паведамляе пракуратура Гродзенскай вобласці, маці злачынца працавала скарбнікам Грамадскага аб’яднання сярэдніх медычных працаўнікоў. Сын часта дапамагаў ёй праводзіць банкаўскія аплатныя аперацыі, яму быў вядомы электронны ключ, які даваў доступ да сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «Кліент-банк».

У выніку ён пачаў пералічваць грошы з банкаўскага рахунка аб’яднання на свой разліковы рахунак індывідуальнага прадпрымальніка. Са студзеня па ліпень 2018 года ён здзейсніў 36 транзакцый на агульную суму больш за 60 тысяч рублёў.

Крымінальная справа накіравана ў Гродзенскі абласны суд. T*T.by зазначае, што пракуратура пагадзілася з кваліфікацыяй дзеянняў абвінавачанага па ч. 4 ст. 212 КК (Крадзеж грашовых сродкаў у асабліва буйным памеры шляхам увядзення ў кампутарную сістэму лжывай інфармацыі). Ён чакае суд, знаходзячыся пад вартай. Паводле артыкула, мужчыну пагражае ад 6 до 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024